16 | 01 | 2018

Герб РБ

Главное меню
Контактная информация

Абласны конкурс юных экскурсаводаў “Мая малая радзіма”

21 лістапада вучаніца 10 класа Сінякова Ірына атрымала дыплом ІІІ ступені на абласным конкурсе юных экскурсаводаў “Мая малая радзіма” ў намінацыі “Сельскія населеныя пункты”, дзе прадставіла завочную экскурсію па родных мясцінах пад назвай “Падарожжа па Вымну і ваколіцах да Тадулінскага манастыра”.

“Па дарозе” да манастыра юны экскурсавод распавяла пра гісторыю вёскі Вымна, школьны гісторыка-краязнаўчы музей, Святую крынічку на вуліцы Нікіфароўскага, згадала даўнейшае паданне пра гару Змеявішча. Відэагутарка з настаяцельніцай Тадулінскага Свята-Успенскага манастыра манахіняй Іларыяй і песня мясцовых аўтараў “Вымнянскі край” у цудоўным выкананні Ірыны нікога не пакінулі абыякавымі.

Апрача граматы Ірына ўзнагароджана паездкай ў нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня” ў снежні бягучага года.

Случайное фото
Прогноз погоды
Наши новости